16.01.2018 - 10:45
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 студзеня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны тэме харчовай бяспекі як частцы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавой умове ўстойлівага развіцця дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
15.01.2018 - 08:35
Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
12.01.2018 - 11:35
Так склалася, што канец другога дзесяцігоддзя дваццаць першага стагоддзя стаў для Магілёўшчыны часам юбілеяў: 750-годдзе Магілёва, стогадовыя юбілеі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, у якіх Магілёў быў вузлавым пунктам адліку як ваенная сталіца Расійскай імперыі таго перыяду. Гэты год таксама пачынаецца з юбілею – 15 студзеня спаўняецца восемдзесят гадоў з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці.
10.01.2018 - 08:56
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХIII Міжнароднаму маладзёжнаму тэатральнаму форуму «M.@rt.кантакт».
09.01.2018 - 11:54
Больш за 30 праектаў прадставяць у Магілёве ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ». Мерапрыемства пройдзе 10 студзеня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Тут у 12.10 пачне працаваць выставачная экспазіцыя «Нашы ідэі табе, Магілёўшчына», дзе будуць паказаны праекты-пераможцы рэгіянальных этапаў.
08.01.2018 - 09:24
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
05.01.2018 - 13:49
Новую лабараторыю даследаванняў харчовых прадуктаў адкрылі на базе Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Аб’ект стане своеасаблівай базай для развіцця ведамасных лабараторый харчовых прадпрыемстваў рэгіёна.
04.01.2018 - 16:59
Каля 150 дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, якія навучаюцца ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі рэгіёна, прыняло ўдзел у навагоднім свяце, якое прайшло сёння ў абласным тэатры лялек.
03.01.2018 - 09:13
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
29.12.2017 - 09:56
Зусім хутка 2017 год сыдзе ў гісторыю. Па традыцыі ў гэтыя дні мы з удзячнасцю ўспамінаем усё тое добрае, што пакінуў нам адыходзячы год, ацэньваем дасягнутыя вынікі, вызначаем задачы на будучыню.
28.12.2017 - 16:56
Памочнік Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Рыты і Сяргея Кундзікавых ў Клічаве. Яго суправаджалі жонка і дзеці.
27.12.2017 - 14:47
У Магілёўскай вобласці выбарчыя камісіі ўжо акрэдытавалі 118 назіральнікаў за ходам выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
26.12.2017 - 11:49
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
22.12.2017 - 15:14
Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2017 года адбылося сёння ў Магілёўскім раёне. Ушанаванне найлепшых камандзіраў, камісараў, байцоў студатрадаў, начальнікаў тэрытарыяльных штабоў і штабоў працоўных спраў рэгіёна прайшло на базе Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага.
21.12.2017 - 11:07
Мерапрыемствы, прысвечаныя закрыццю працоўнага семестра 2017 года, адбудуцца 22 снежня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
20.12.2017 - 09:50
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 21 снежня ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны месцу і ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
19.12.2017 - 15:53
Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць пакуль больш актыўна, чым мясцовыя выбары чатыры гады таму. На гэта звярнула ўвагу старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам семінара-нарады са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Магілёве.
18.12.2017 - 09:05
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 снежня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
15.12.2017 - 14:52
Новы аперацыйны корпус абласнога анкадыспансера адкрылі сёння ў Магілёве. Увод яго ў строй дазволіць установе аховы здароўя выйсці на новы ўзровень лячэння злаякасных утварэнняў. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, выканаўчай улады вобласці і горада, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, калектыў медработнікаў.
14.12.2017 - 14:21
Новыя яслі-сад сёння ўрачыста адкрылі ў Магілёве. Сацыяльны аб’ект, якому прысвоілі нумар 117, размясціўся ў той частцы мікрараёна Казіміраўка, дзе ў апошнія гады вядзецца актыўнае жыллёвае будаўніцтва.