Рус Бел Eng 中文

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

13.12.2017 - 12:31

Дні беларускага кіно пройдуць у кінатэатрах Магілёва з 15 па 20 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

12.12.2017 - 11:59

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Курыруюць праект у рэгіёне абласныя камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

11.12.2017 - 09:13

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 снежня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарвыканкама Уладзіміра Міхайлавіча Цумарава насельніцтва Магілёва можа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць старшыня гарвыканкама Аляксандр Віктаравіч Студнеў – (8 0225) 76-21-41.

11.12.2017 - 09:03

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» пройдзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» 13 снежня з 14.00 да 20.00. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла дырэктар Магілёўскага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

08.12.2017 - 13:25

Перадвыбарчая праца ў Магілёўскай вобласці ідзе актыўна, без залішняга палітычнага і арганізацыйнага напружання. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Валерый Берастаў.

07.12.2017 - 14:12

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне старшынёй Горацкага райвыканкама Сяргея Кулагіна.

06.12.2017 - 11:32

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч 8 снежня з 10.00 да 11.00 правядзе асабісты прыём грамадзян у Хоцімскім раённым выканаўчым камітэце (пл.Леніна, 2, 1 паверх, каб. 113).

05.12.2017 - 12:46

У Магілёўскай вобласці сфарміравана 55 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў 28-га склікання. Аб гэтым па выніках сумеснага пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.

04.12.2017 - 09:23

Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

03.12.2017 - 09:56

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па стварэнні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 4 снежня ў 10.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г.Магілёў, вул.Першамайская, д.71).

30.11.2017 - 11:04

Натарыусы Магілёўскай вобласці 1 снежня бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар па кадрах Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты Марына Думаронак.

29.11.2017 - 09:34

Міжрэгіянальная канферэнцыя «Кааперацыя вытворчасці, бізнесу і навукі ў прамысловасці: поспехі, праблемы, перспектывы» пройдзе 6 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктар Красоўскі.

28.11.2017 - 12:15

Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій па выбарах у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

27.11.2017 - 11:23

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 снежня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

25.11.2017 - 12:34

Старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання стаў Валерый Берастаў. Яго абранне адбылося сёння на першым пасяджэнні камісіі.

24.11.2017 - 13:13

Сфарміравана Магілёўская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

23.11.2017 - 11:29

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання адбудзецца 24 лістапада ў 10.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г.Магілёў, вул. Першамайская, д.71).

22.11.2017 - 09:23

У рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці 25-26 лістапада пройдзе акцыя «Адзіны дзень зніжак». Пакупнікам прапануюць зніжкі на асобны асартымент нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

21.11.2017 - 10:22

Фестываль творчасці інвалідаў саюзнай дзяржавы «Разам мы зможам больш» пройдзе ў Магілёве 22-26 лістапада. Форум адбудзецца на базе абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

20.11.2017 - 09:45

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.