17.11.2017 - 18:08
У Магілёўскай вобласці ў 60% выпадкаў затрыманне нецвярозых кіроўцаў супрацоўнікамі ДАІ адбываецца дзякуючы пільнасці грамадзян. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу, прысвечанаму прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі.
16.11.2017 - 08:40
У кабінеце №111 Дома Саветаў (г. Магілёў, вул. Першамайская, д.71) ажыццяўляецца прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
15.11.2017 - 14:34
Дзякуючы асабістым прыёмам грамадзян аператыўна вырашаюцца праблемы людзей. Такое меркаванне выказала шматдзетная маці Алена Курчанка пасля прыёму ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, які прайшоў сёння ў Краснапольскім райвыканкаме.
14.11.2017 - 10:00
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 лістапада ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванню дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
13.11.2017 - 09:39
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
10.11.2017 - 13:09
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі 15 лістапада з 9.00 да 11.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Краснапольскім райвыканкаме (Краснаполле, вул. Ленінская, д.1).
08.11.2017 - 09:08
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
04.11.2017 - 10:24
VI Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча пройдзе ў Бабруйску 17-22 лістапада.
03.11.2017 - 13:21
Акцыя «Восеньскі цанапад» пройдзе 4-7 лістапада ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Прадпрыемствы падрыхтавалі розныя зніжкі на харчовыя і нехарчовыя тавары, як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Так, у Магілёве ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» на нехарчовыя тавары 4-5 лістапада прапануе зніжкі ў памеры 10%, а 6-7 лістапада – 15%. У гандлёвых аб’ектах ААТ «Крама «Юбілейны»» з 4 па 7 лістапада на ўвесь асартымент знізяць кошт на 20%.
02.11.2017 - 14:11
Культурна-спартыўны цэнтр Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю творчасці «Нашы таленты табе, Беларусь!». Менавіта гэта ведамасная клубная ўстанова прадставіць 22 снежня творчасць сваіх калектываў і ўвесь Прыдняпроўскі рэгіён на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. У фінале яны выступяць разам са сваімі «зорнымі» землякамі.

01.11.2017 - 08:30
У Магілёўскай вобласці павышаны на Br0,05 кошт праезду ў транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 23 кастрычніка 2017 года №38-15 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
31.10.2017 - 13:45
У Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі запланавана адкрыццё шэрагу значных аб’ектаў сацыяльна-культурнага, камунальна-бытавога і вытворчага прызначэння. 7 лістапада 2017 года названая гістарычная падзея адзначыць 100-годдзе, як паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
30.10.2017 - 09:04
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
27.10.2017 - 13:04
Удзельнікі Сусветнага фестывалю моладзі ў Сочы ад Магілёўскай вобласці падзяліліся ўражаннямі ад паездкі. Сустрэча дэлегатаў з прадстаўнікамі мясцовага Маладзёжнага парламента, выканаўчай улады, сакратарамі пярвічак гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» адбылася на базе ліцэя БРУ.
26.10.2017 - 10:42
На ХХ Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» гледачам пакажуць 240 мультфільмаў. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
25.10.2017 - 01:06
Фестываль «Залаты шлягер» акумулюе лепшыя дасягненні славянскай і еўрапейскай культуры, беражліва захоўвае традыцыі музычнага мастацтва. На гэта 24 кастрычніка звярнуў увагу міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, адкрываючы ў Магілёве міжнародны форум.
24.10.2017 - 17:07
Гледачы «Беларусь 3» убачаць канцэрты міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер», як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
23.10.2017 - 08:54
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
20.10.2017 - 08:58
Падчас правядзення міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер-2017» на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці ў Магілёве будзе працаваць выстава-кірмаш.
19.10.2017 - 09:50
Білеты на Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» карыстаюцца вялікім попытам. Форум пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка, як паведамілі карэспандэнту сайта ў абласной філармоніі.
Паводле слоў суразмоўцаў, усе сем дзён фестывалю будуць насычаны рознымі канцэртнымі праграмамі і мерапрыемствамі, у якіх прымуць удзел зоркі эстрады. «Глядач чакае гэты форум, паколькі ён дае магчымасць убачыць і пачуць любімых выканаўцаў, – адзначылі суразмоўцы. – На некаторыя канцэрты білеты ўжо не дастаць: яны разляцеліся яшчэ ў жніўні-верасні».