18.10.2017 - 09:22
Комплексная прэзентацыя Магілёўскай вобласці адбудзецца 25 кастрычніка ў Маскве на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплекса Пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні гандлёва-прамысловай палаты.
17.10.2017 - 09:31
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ахове мацярынства і дзяцінства ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
16.10.2017 - 09:30
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
13.10.2017 - 15:09
Урачысты прыём, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 40 жанчын з гарадоў і раёнаў рэгіёна, якія ўзялі дзяцей пад апеку і папячыцельства і выхавалі дастойных сыноў і дачок.
12.10.2017 - 11:10
Моладзь Магілёўскай вобласці на XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы прадставяць яркія асобы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
11.10.2017 - 09:00
Фестываль «Лясная – месца вайсковай славы» пройдзе 11 кастрычніка ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Шаўцова.
Адкрые фестываль богаслужэнне ў Святапетрапаўлаўскім Храме-помніку. «Указам Пятра I у Лясной штогод праводзілася памінальная служба па загінулых тут рускіх воінах. Цяпер гэтую традыцыю працягвае айцец Георгій, які на працягу многіх гадоў у дзень бітвы служыць літургію», – заўважыла Алена Шаўцова.
10.10.2017 - 17:08
У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва вобласці. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў абласным тэатры лялек, як перадае карэспандэнт сайта.
09.10.2017 - 09:30
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
07.10.2017 - 15:45
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2017 годзе ўшаноўвалі ў Клічаве, як перадае карэспандэнт сайта.
06.10.2017 - 09:34
XX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2017» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці 26-29 кастрычніка. Пра гэта паведаміў рэжысёр-аніматар кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Волчак, які ўзначаліў экспертную камісію конкурснай праграмы мультсвята.
05.10.2017 - 15:49
Дом культуры адкрылі ў Клічаве пасля рэканструкцыі. Абноўлены будынак стаў адным з больш за 20 сацыяльных аб’ектаў раённага цэнтра, які абнавілі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Узводзіўся Дом культуры ў 50-х гадах. Тут не было водаправода, каналізацыі, а ацяпляўся будынак уласнай кацельняй. Бягучыя рамонты праводзіліся, але капітальны – упершыню.
04.10.2017 - 10:15
Спартыўнае свята «Насустрач II Еўрапейскім гульням 2019 года» пройдзе 7 кастрычніка ў Клічаве падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
03.10.2017 - 08:48
У Магілёўскай вобласці падключэнне аб’ектаў сацсферы да цяпла пачнецца 3 кастрычніка. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Смірноў.
02.10.2017 - 21:35
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктар Уладзіміравіч Некрашэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
29.09.2017 - 17:45
Героямі абласнога свята “Дажынкі-2017” стануць каля 800 працаўнікоў сяла Магілёўшчыны. Галоўнае свята аграрыяў рэгіёна адбудзецца 7 кастрычніка ў Клічаве. Пра гэта паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, як перадае карэспандэнт сайта.
28.09.2017 - 12:07
Грамадзяне пажылога ўзросту ў агульнай структуры насельніцтва Магілёўскай вобласці складаюць 26%. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове насельніцтва аблвыканкама.
26.09.2017 - 09:30
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў распараджэнне нумар 153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс. са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, у якім размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
25.09.2017 - 16:11
Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
22.09.2017 - 10:25
Любімыя шлягеры выканае моладзь Магілёўскага рэгіёна на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у Клічаве. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
22.09.2017 - 10:23
Папяровых галубоў міру запусціць у неба моладзь Магілёва. Флэшмоб, прысвечаны Міжнароднаму дню міру, адбудзецца сёння перад будынкам галоўнага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, як паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.