ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» актывізуе працу на рынку Цэнтральнай Амерыкі. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
У канцы студзеня 2017 года завод адгрузіў на адрас свайго дылера ў Нікарагуа кампаніі Autos Alemanes Asociados (г. Манагуа) першую партыю малагабарытных трактароў «Беларус-421». Машыны, абсталяваныя рухавіком магутнасцю 49 конскіх сіл, раней не пастаўляліся не толькі ў гэту дзяржаву, але і ў іншыя краіны Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Да апошняга часу бабруйскае прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад «МТЗ-Холдынгу», пастаўляла сюды толькі трактары больш нізкага магутнаснага сегмента.
«Нікарагуа становіцца своеасаблівым палігонам, на якім бабруйскія трактары праходзяць «абкатку» для наступнага прасоўвання ў іншыя краіны Цэнтральнай Амерыкі, – адзначылі суразмоўцы. – Па такой схеме праходзіла ўваходжанне на гэты рынак трактара «Беларус-311», які, пасля некалькіх гадоў паспяховай працы на нікарагуанскіх плантацыях авакада і бананаў, у 2016 годзе зрабіў рашучы крок на рынкі Гватэмалы і Дамініканскай Рэспублікі».
За кошт пашырэння наменклатуры прадукцыі трактарнай тэхнікі вытворчасці ААТ «БЗТРіА», якая пастаўляецца ў Нікарагуа, бакі ў бягучым годзе плануюць значна павялічыць аб’ём экспарту. Зараз абмяркоўваецца сумесная праграма работы, якая прадугледжвае пастаўку каля 40-50 трактароў да канца 2017 года.
Першым крокам да паспяховай рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў стане прэзентацыя трактара «Беларус-421» нікарагуанскім аграрыям, якая фактычна стане лацінаамерыканскай прэм’ерай машыны. Удакладнім, што ААТ «БЗТРіА», акрамя Нікарагуа, Гватэмалы і Дамініканы, ажыццяўляла пастаўкі трактароў і ў іншыя краіны Лацінскай Амерыкі: Мексіку, Кубу, Перу і Венесуэлу. У гэтыя краіны прадаваліся мадэлі «Беларус-321» і «Беларус-320.4» з рухавіком магутнасцю 36 конскіх сіл.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка