ААТ «Магілёўліфтмаш» у 2017 годзе пачне серыйны выпуск пад’ёмнікаў для басейнаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.
Навінка прызначаная для бяспечнага і камфортнага апускання і пад’ёму людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата масай не больш за 120 кг у басейн з дапамогай суправаджальніка. «Пад’ёмнік можна выкарыстоўваць ва ўмовах дамоў-інтэрнатаў, для рэабілітацыі фізічна аслабленых людзей у аздараўленча-медыцынскіх установах і рэабілітацыйных цэнтрах, а таксама спартыўных комплексах», – сказалі на прадпрыемстве.

Асновай канструкцыі служыць сядзенне з прывадам, якое дазваляе рэгуляваць плаўны ўздым і спуск на пэўную вышыню і глыбіню. Пад’ёмнікі выконваюцца з адпаведнага водатрывалага матэрыялу, устойлівага да карозіі. Для вырабу сядзенняў ужываецца гігіенічны пластык, а металічных дэталяў – нержавейная сталь. Пакуль на прадпрыемстве выраблены доследны ўзор, які паспяхова прайшоў стэндавыя выпрабаванні. Вядзецца сертыфікацыя вырабу, і паралельна адбудуцца яго выпрабаванні ў басейне Магілёва.

«Стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з’яўляецца важным напрамкам работы «Магілёўліфтмаша». Намі раней запушчаны ў вытворчасць пад’ёмнік для падземных пераходаў. Прапанаваная навінка таксама простая ў эксплуатацыі і дасць магчымасць інвалідам перамяшчацца з аднаго ўзроўню на другі з камфортам без клопату для навакольных і ўласнага дыскамфорту», – адзначылі ў аддзеле маркетынгу.

«Магілёўліфтмаш» з’яўляецца вядучым вытворцам ліфтавага абсталявання ў краінах СНД, выпускае ліфты пасажырскія (ад 225 да 1275 кг), грузавыя (ад 100 кг да 6300 кг), груза-пасажырскія, бальнічныя і нестандартныя ліфты, а таксама ліфтавае абсталяванне і запасныя часткі для рамонту, замены і мадэрнізацыі старых ліфтаў, няпрофільнае абсталяванне і спажывецкія тавары. Прадпрыемства заснавана ў 1966 годзе (пераўтворана ў ААТ у 2013 годзе). Тут працуе каля 4,5 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24