17 красавіка 2018 года ў праваслаўных вернікаў асаблівы дзень: Дзень памінання памерлых – Радаўніца.
У сувязі з гэтым з 15 па 17 красавіка бягучага года (3 дні), уезд на могілкі (месцы пахавання), размешчаныя на тэрыторыях зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, для памінання памерлых сваякоў дазволены без пропускаў. Знаходжанне грамадзян на названых тэрыторыях дазваляецца з 09:00 да 17:00 гадзін.
Грамадзянам, якія плануюць наведаць названыя тэрыторыі, рэкамендуецца няўхільна выконваць грамадскі парадак, а таксама патрабаванні правілаў пажарнай і радыяцыйнай бяспекі:
– пры руху на транспартным сродку рухацца толькі па дазволеным маршруце і не парушаць хуткасны рэжым, без прыпынкаў, прыняць ўсе меры па выключэнні траплення пылу ў салон;
– пры ўборцы могілак смецце выдаляць ва ўстаноўленыя за межамі могілак месцы, яго спальванне ЗАБАРОНЕНА;
– не размяшчаць прадукты харчавання непасрэдна на зямлі і абараняць іх ад магчымага траплення пылу;
– пазбягаць сядзення на зямлі, працяглага знаходжання ў нізкіх месцах і лясных масівах;
– перад пасадкай у транспартны сродак ачысціць ад бруду і пылу абутак, верхнюю вопратку, прамыць адкрытыя ўчасткі цела прывезенай з сабою вадой.
Кожны грамадзянін, які выявіў узгаранне або іншыя надзвычайныя сітуацыі, абавязаны паведаміць пра іх работнікам міліцыі (тэл. 102), РАНС (тэл. 101).
Парушэнне ўстаноўленых патрабаванняў прававога рэжыму адселеных тэрыторый цягне за сабой прыняцце адміністрацыйных мер.
Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення МНС Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59