Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара абласной газеты «Магілёўская праўда».
«100 гадоў – салідны тэрмін для друкаванага выдання. За свой доўгі і слаўны шлях газета неаднаразова мяняла сваю назву, але нязменна заставалася адным з самых паважаных і кампетэнтных сродкаў масавай інфармацыі вобласці, заўсёды адрознівалася такімі важнымі якасцямі, як аб’ектыўнасць, аператыўнасць, дакладнасць, граматнасць падачы інфармацыі», – адзначыў у сваім віншаванні калектыву рэдакцыі са значнай юбілейнай датай старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі.
У рамках падрыхтоўкі да знамянальнай даты на працягу мінулага года журналістамі газеты было падрыхтавана два тэматычныя праекты. Разам з чытачамі журналісты гарталі падшыўкі газет «Магілёўскай праўды» паўвекавой даўнасці. Юбілейнай даце быў прысвечаны і праект «100 гадоў «МП»: гісторыя газеты ў асобах», які атрымаў шырокі чытацкі водгук. Аўтарамі матэрыялаў сталі ветэраны «Магілёўскай праўды», яны расказалі аб самых яркіх эпізодах сваёй журналісцкай дзейнасці. А на гэтым тыдні ў будынку магілёўскага Дома друку пачала працу выстава «З юбілеем, Магілёўка»!», падрыхтаваная адным з самых вядомых у галіне фотакарэспандэнтаў Ірынай Савосінай. Яна прапрацавала ў «Магілёўскай праўдзе» чвэрць стагоддзя і асабіста ведала многіх ветэранаў газеты, якія сталі на гэты раз галоўнымі героямі яе фоталетапісу.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю газеты, адбудзецца 26 студзеня. Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі ўлады, ветэраны газеты, госці з усіх абласцей Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07