Занальныя этапы абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдуць 19–26 лютага ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
У аглядзе-конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, грамадскіх аб’яднанняў па шасці намінацыях: вакальна-харавое,
музычна-інструментальнае, харэаграфічнае, тэатральнае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, а таксама сольнае выканальніцтва.
Рэгіянальныя адборачныя туры адбудуцца:
19 лютага ў Чэрыкаве на базе раённага цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» з удзелам мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў;
20 лютага ў горадзе на Бярэзіне на базе Палаца мастацтваў г. Бабруйска з удзелам мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў;
26 лютага ў абласным цэнтры на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы з удзелам мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага, Слаўгарадскага, Шклоўскага раёнаў.
Заключны этап рэгіянальнага агляду-конкурсу пройдзе 4 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка