Абласны маладзёжны форум «Кветкі Вялікай Перамогі» адбудзецца 11 мая ва УА «Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К. П. Арлоўскага». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
Удзельнікамі мерапрыемства стануць першыя сакратары тэрытарыяльных камітэтаў «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі», актывісты маладзёжнай і піянерскай арганізацый, прадстаўнікі выканаўчай улады, абласнога аддзялення «Беларускі фонд міру», раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі, абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру», ветэран камсамольскага руху Вера Кастэнка.
Падчас форуму пройдзе дыялог пакаленняў, дзе маладыя людзі падзеляцца думкамі, з якімі сустрэлі 9 Мая, пачуюць пажаданні ад старэйшага пакалення, даведаюцца, чаго трэба сцерагчыся, чэрпаючы інфармацыю аб Вялікай Айчыннай вайне з неафіцыйных крыніц.
Абмеркаванню будзе папярэднічаць выставачная экспазіцыя на ваенную тэматыку ад сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання «Спадчына». Таксама ўдзельнікі і госці форуму змогуць паўдзельнічаць у акцыі «Ліст Пераможцу!» і пакінуць у трохкутніках свае пажаданні ветэранам. Пасланні будуць перададзены Магілёўскаму абласному Савету ветэранаў на мітынгу-рэквіеме «Звон смутку», які адбудзецца раніцай 22 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», і ў далейшым адправяцца адрасатам.
Завершыць форум патрыятычная акцыя «Нам завешчана памяці слава», падчас якой будуць ускладзены кветкі да партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалялі Магілёў, і экскурсійная праграма па ваеннай экспазіцыі пад адкрытым небам.
Пачатак мерапрыемства ў 12.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка