Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня беларускай міліцыі адбудуцца 2 сакавіка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У гэты дзень запланавана сустрэча кіраўніцтва ўпраўлення з членамі сем’яў загінулых супрацоўнікаў. Цэнтральнай падзеяй стане цырымонія перапахавання невядомага салдата, якая адбудзецца 12.00 каля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Г. Уладзімірава ў в. Гаі. Тут жа пройдзе цырыманіял аддання ўшанаванняў і ўскладанне вянкоў і кветак.
Суразмоўцы ўдакладнілі, што з 19 па 21 красавіка 2017 года праходзілі пошукавыя працы ў месцах абарончых баёў у ліпені 1941-га ў раёне в. Гаі Магілёўскага раёна батальёна К. Г. Уладзімірава. Іх праводзілі вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама курсанты Магілёўскага інстытута МУС і гісторыка-патрыятычны клуб «Віккру». У выніку было ўстаноўлена некалькі агнявых кропак, а таксама месца апошняга бою міліцыянераў з фашысцкімі захопнікамі. Акрамя таго, былі падняты рэшткі двух самазарадных вінтовак Токарава – СВТ 1940 года выпуску з магазінамі і пяццю падсумкамі, у якіх знаходзіліся патроны, а таксама спражкі, рамяні, сапёрная лапатка, манеты СССР даваеннага часу, гільзы ад нямецкіх аўтаматаў. Былі паднятыя і астанкі савецкага салдата, пры якім знаходзіліся дзве гранаты, два выбухоўнікі-дэтанатары часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасмяротны медальён. На жаль, устанавіць асобу загінулага не ўдалося: надпіс на знойдзеным медальёне аднаўленню не падлягае.
Так, невядомы салдат будзе ўрачыста перапахаваны практычна ў месцы свайго апошняга, вырашальнага бою з усімі належнымі вайсковымі ўшанаваннямі ў брацкай магіле, дзе ўжо спачываюць 29 безыменных чырвонаармейцаў і работнікаў міліцыі НКУС – НДБ, якія загінулі ў канцы ліпеня 1941 і знойдзены ў 1995 годзе на Першамайскай-223 у Магілёве.
Беларуская міліцыя адзначыць 101-ы дзень нараджэння 4 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59