Абраны новы старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Кадравае рашэнне прынята на IV Пленуме абласнога камітэта галіновага прафсаюза.
Новым старшынёй стаў Аляксей Пруднікаў, які працаваў да гэтага часу на пасадзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта. Ён змяніў на прафсаюзнай пасадзе Уладзіслава Афанасенку. Удзельнікі Пленума падтрымалі новую кандыдатуру аднагалосна.

Аляксей Васільевіч Пруднікаў нарадзіўся ў в. Немерка Горацкага раёна (сёння – Дрыбінскі раён). Атрымаў вышэйшую адукацыю на базе Беларускага ўніверсітэта культуры, у 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. За гады працы зарэкамендаваў сябе адказным і запатрабаваным спецыялістам.
Пачаў працоўны шлях у якасці мастацкага кіраўніка Расненскага сельскага Дома культуры. Далей працаваў дырэктарам Дрыбінскага раённага цэнтра культуры, рэдактарам аддзела радыёвяшчання газеты «Савецкая вёска», старшым рэдактарам рэдакцыі раённай радыёпраграмы «Рэха Дрыбіна», дырэктарам Цэнтра фізкультурна-масавай і спартыўнай работы Дрыбінскага райвыканкама, а таксама галоўным спецыялістам аддзела мастацтваў і культасветработы ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ,
Каля васьмі апошніх гадоў Аляксей Васільевіч прапрацаваў начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07