Рус Бел Eng 中文

Аб’яўляецца чарговы набор вучняў у IT-лабараторыю Беларуска-Расійскага ўніверсітэта

Аб’яўляецца чарговы набор вучняў у арганізавануюIT-лабараторыю Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця, якая працуе на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Галоўная задача лабараторыі – садзейнічаць развіццю інфармацыйных тэхналогій у Магілёўскай вобласці і спрыяць пашырэнню сферы інфармацыйных паслуг. Тут можна атрымаць неабходную базу ведаў для будучага росту і выбару прафесіі. Да таго ж ёсць магчымасць стаць патэнцыяльнымі супрацоўнікамі IT-сферы, якаядынамічна развіваецца ў рэгіёне і Беларусі.

Навучанне бясплатнае. Заняткі праводзіцца ў вячэрні час два разы на тыдзень з кастрычніка па чэрвень. Праграма навучання ўзгоднена з рэзідэнтамі ПВТ і залежыць ад першапачатковага ўзроўню падрыхтоўкі слухача.

Узровень 1.

Праграмаванне (асновы алгарытмізацыі, канструкцыі галінавання, цыклы, масівы, праца з радкамі, файлавы ўвод/вывад, працэдурнае праграмаванне на мове C #). (Заняткі 1 раз на тыдзень 2 гадзіны)

Інтэрнэт-тэхналогіі (HTML, CSS, XML, JavaScript). (Заняткі 1 раз на тыдзень 3 гадзіны)

Патрабаванні да прэтэндэнтаў: жаданне працаваць у галіне інфармацыйных тэхналогій, аналітычны склад розуму.

Узровень 2.

Базы даных (асновы працы ў MS SQL Server і мовы SQL, устаўка, выдаленне, змена дадзеных у табліцах, аператар SELECT, стварэнне асноўных аб’ектаў базы даных: табліц, захоўваемых працэдур, уяўленняў, трыгераў, курсораў, індэксаў, кіраванне правамі доступу да аб’ектаў базы дадзеных). (Заняткі 1 раз на тыдзень 2 гадзіны)

Аб’ектна арыентаванае праграмаванне (стварэнне класаў і аб’ектаў, атрыбуты доступу да элементаў класа, інкапсуляцыя, палімарфізм, атрыманне ў спадчыну, асновы працы ў MS VisualStudio, тэхналогіі доступу да даных, патэрны праектавання). (Заняткі 1 раз на тыдзень 3 гадзіны)

Патрабаванні да прэтэндэнтаў: веданне асноў алгарытмізацыі і праграмавання.

Субяседаванне будзе праводзіцца па адрасе: вул. Ленінская, 89, аўдыторыя 213, ДУ ВПА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Навучальны корпус №2.

15 верасня ў 14.00

19 верасня ў 17.30

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая