Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма» распрацаваў сістэму мер для матывацыі сваіх работнікаў. Аб некаторых з іх сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня кааператыва Аляксандр Лапацентаў.
Сярэдняя зарплата ў калгасе ў 2017 годзе склала Br927, у гэтым годзе яна павысілася да Br973 і прадаўжае расці.
Работнікам даплачваюць 10 працэнтаў за вядзенне здаровага ладу жыцця. «Некалі смяяліся з гэтага, а сёння ў нас 85 працэнтаў работнікаў не кураць», - заўважыў Аляксандр Лапацентаў.
Акрамя таго, добрасумленным работнікам аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі першыя два гады, а 10 лепшых работнікаў СВК штогод атрымліваюць пуцёўкі ў санаторыі Беларусі або іншых краін.
Заахвочваюць у калгасе і дзяцей, якія паказваюць добрыя вынікі ў вучобе. Пры гэтым неабавязкова быць круглым выдатнікам: калі вучань стараецца і паводзіць сябе добра, ён таксама можа разлічваць на падтрымку. «Стыпендыі мы плацім ужо 25 гадоў і не пераставалі ні пры якіх сітуацыях. Стыпендыі розныя, але гэта вельмі дзейсны інструмент», - адзначыў старшыня калгаса.
Вялікая падтрымка аказваецца моладзі. Тым, хто мае вышэйшую адукацыю, выплачваюцца пад'ёмныя ў памеры трох сярэднямесячных зарплат, работнікам з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - у памеры дзвюх, з прафесійна-тэхнічнай - у памеры адной.
Маладым спецыялістам выдаецца пазыка ў памеры Br2,5 тыс. Калі яны адпрацуюць на прадпрыемстве пяць гадоў, то грошы вяртаць не трэба. Праўда, каб атрымаць такую падтрымку, трэба зарэкамендаваць сябе ў першы год работы.
Усяго ў СВК працуюць 292 чалавекі, з іх 84 працэнты - выпускнікі мясцовых школ. «92 чалавекі ў калгасе ва ўзросце да 35 гадоў. Яны карыстаюцца даволі сур'ёзнымі льготамі, мы ім даплачваем 10 працэнтаў да асноўнай зарплаты. Сярэдні ўзрост працуючых у нас - 44 гады», - звярнуў увагу кіраўнік.
Аляксандр Лапацентаў узначальвае калгас з 1981 года. Ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыны III ступені, з'яўляецца заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую