Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб фашысцкай агрэсіі і Беларусі ў гады нямецкай акупацыі, партызанскім руху і барацьбе падпольшчыкаў у Магілёўскай вобласці, хроніцы вызвалення Прыдняпроўскага краю, сацыяльнай абароне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, захаванні гістарычнай памяці ў нашай краіне і інш.
У якасці дадатковых будуць разгледжаны тэмы: «Аператыўная абстаноўка ў вобласці. Бяспека дзяцей», «Дэвіянтныя паводзіны падлеткаў», «Летні адпачынак з клопатам аб фінансавай абароне здароўя і маёмасці» і «Правілы выконваем – жыццё захоўваем!».
Матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка