Адкрыццё веласезона ў Магілёве пераносіцца з 30 красавіка на 13 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.
Па словах суразмоўніцы, раней планавалася правесці спартыўна-масавае мерапрыемства “Велаадкрыццё-2017”, прысвечанае 750-годдзю Магілёва, у апошні дзень красавіка, але ў сувязі з неадпаведнымі ўмовамі надвор’я давялося ўнесці карэктывы ў планы.
Акрамя змены даты правядзення спартыўнага свята, арганізатары зрабілі больш насычанай праграму. Адкрые мерапрыемства ў 9.30 конкурс касцюмаў «Велакарнавал». На сцэне ля абласной Дошкі Пашаны (пл. Леніна) жадаючыя змогуць прадэманстраваць і абараніць невялікай візітоўкай свой вобраз. Прычым у прадстаўленні могуць быць задзейнічаны і ровары. «Магчыма, нехта змайструе незвычайны нарад для свайго двухколавага сябра, – сказала Іна Ноздрын-Плотніцкая. – Арганізатары адзначаць самыя цікавыя ідэі». Для ўдзелу ў творчым спаборніцтве неабходна зарэгістравацца перад пачаткам конкурсу – з 8.45.
Пасля «Велакарнавалу» аматары актыўнага адпачынку змогуць прыняць удзел у масавым заездзе па маршруце плошча Леніна – праспект Міру – праспект Дзімітрава – Віцебскі праспект – вёска Канстанцінаўка. Усяго трэба будзе пераадолець каля 14 км.
У апошнім пункце маршруту запланавана сапраўднае спартыўнае свята. Тут пройдуць спаборніцтвы па велатрыяле, велаарыентаванні і дрэг-рэйсінгу. Пераможцам і прызёрам уручаць дыпломы і каштоўныя падарункі. Не забыліся арганізатары «Велаадкрыцця-2017» і на самых маленькіх удзельнікаў. Для іх падрыхтавалі вясёлыя гульні і конкурсы з памятнымі сувенірамі.
«У мінулым годзе ў адкрыцці сезона прынялі ўдзел каля 400 веласіпедыстаў розных узростаў, – распавяла Іна Ноздрын-Плотніцкая. – На гэты раз калона будзе налічваць не менш за 500 чалавек. І гэта не дзіўна: у Магілёве пастаянна расце колькасць людзей, якія перасаджваюцца на ровар і ператвараюць двухколавы транспарт у свой стыль жыцця».
Рэгістрацыя ўдзельнікаў велапрабегу пачнецца ў 8.30 каля абласной Дошкі Гонару. Пабудова калоны запланавана на 10.45. Агульны старт адбудзецца ў 11.00.
Арганізатарам спартыўна-масавага мерапрыемства «Велаадкрыццё-2017» выступае ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі