Рус Бел Eng 中文

Адкрыты Кубак Магілёўскай вобласці па бодзібілдынгу і фітнесу правядуць у Быхаве

Адкрыты Кубак Магілёўскай вобласці па бодзібілдынгу і фітнесу пройдзе 27 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры Быхава, паведамілі ў Быхаўскім райвыканкаме.

Заяўку на ўдзел ужо падалі больш за 80 спартсменаў з Беларусі і Расіі. Яны будуць спаборнічаць у шасці намінацыях: бодзібілдынг, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, бодзіфітнес, фітнес-бікіні і мадэльны фітнес.

Пераможцам турніру ўручаць кубкі, дыпломы і падарункі ад спонсараў. Таксама яны атрымаюць права прыняць удзел у Кубку Беларусі па бодзібілдынгу, які пройдзе 3 лістапада ў Мінску.

«Асноўныя задачы турніру – прапаганда здаровага ладу жыцця насельніцтва сродкамі фізічнай культуры і спорту, папулярызацыя заняткаў у трэнажорнай зале, выяўленне і падтрымка наймацнейшых спартсменаў, павышэнне іх спартыўнага майстэрства», – адзначылі суразмоўцы.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу, сектар спорту і турызму райвыканкама, Быхаўскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая