Рус Бел Eng 中文

Адкрыты раённы конкурс «АўтаМэн БРСМ 2018» упершыню пройдзе ў Магілёве

Адкрыты раённы конкурс «АўтаМэн БРСМ 2018» сярод працоўнай саюзнай моладзі першасных арганізацый ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» горада Магілёва ўпершыню пройдзе ў горадзе на Дняпры. Пра гэтым карэспандэнту сайта паведаміў першы сакратар Кастрычніцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Магілёва Арцём Строганаў.

Мерапрыемства адбудзецца 20 чэрвеня ў 12.00 на базе аўтадрома Магілёўскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Восем хлопцаў паспаборнічаюць ва ўменні вадзіць машыну, у веданні ПДР, праявяць свае таленты, красамоўства і фізічны спрыт.

«Конкурсная праграма будзе насычана яркімі выступленнямі, – адзначыў суразмоўца. – Гледачоў чакаюць прэзентацыі аўтамабіляў, віражы на аўтадроме, выкананне элементаў замены кола, прадстаўленне і абарона новага дарожнага знака і, вядома, тэарэтычны экзамен па правілах дарожнага руху, які складаецца з 10 пытанняў».

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Кастрычніцкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая