Рус Бел Eng 中文

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод пройдуць 25-27 кастрычніка ў Магілёўскім раёне

Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па пераадоленні перашкод пройдуць 25-27 кастрычніка ў Магілёўскім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і.

У спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Акрамя таго, пададзена папярэдняя заяўка ад аматараў коннага спорту з Расіі. Юнакі і дзяўчаты 2004 года нараджэння і маладзейшыя, коннікі на маладых конях 4-5 гадоў, а таксама аматары коннага спорту будуць пераадольваць перашкоды ад 100 да 110 см. Наезнікам на конях 5 гадоў і больш прапануюць вышыню ад 110 да 120 см.

Па выніках спаборніцтваў найлепшыя наезнікі будуць узнагароджаны медалямі, каштоўнымі прызамі і дыпломамі адпаведных ступеняў.

«Спаборніцтвы па канкуры ў конным спорце па праву лічацца аднымі з самых відовішчных і экстрэмальных, – адзначылі суразмоўцы. – Запрашаем аматараў спорту паназіраць за грацыёзнымі вывастранымі рухамі каня і конніка, а таксама пахварэць за ўпадабаную пару».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая