У Магілёве ўвечары 2 верасня з сёмага паверха шматкватэрнага жылога дома па вул. Фаціна выпалааднагадовае дзіця. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле папярэдніх дадзеных, каля 17 гадзін 15 хвілін маці з малым вярнулася з прагулкі, памыла яго і паклала на канапу ў зале. Пасля жанчына адлучылася на кухню, а калі вярнулася, сына не знайшла, толькі акно было адкрыта. Відавочцам здарэння стала суседка, якая выклікала хуткую дапамогу. Дзіця засталося жывым, але атрымала шматлікія траўмы, удары і ранкі.

Хлопчык дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячай абласной бальніцы.
Тэкст - БЕЛТА
Фота УСК па Магілёўскай вобласці
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59