Адзінаццаць прыватных перавозчыкаў звярнуліся да заказчыкаў, якімі з’яўляюцца мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы ўлады (у вобласці пакуль не вызначаны адзіны аператар перавозак), з заявамі аб пераходзе ў легальны рэжым працы на ўмовах рэгулярных перавозак. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела транспарту і камунікацый камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Казусеў.
Зараз разглядаецца пытанне аб выдачы ім часовых дазволаў для працы на трох маршрутах: Магілёў – Мінск, Магілёў – Чавусы і Магілёў – Горкі. У прыватнасці, ідзе ўзгадненне раскладу руху з тэрміналамі як з пачатковага, так і канечнага пунктаў адпраўлення. «Як толькі гэтыя пытанні будуць вырашаны, прыватныя перавозчыкі прыступяць да працы на названых маршрутах», – адзначыў Уладзімір Казусеў. Па яго словах, са многімі іншымі перавозчыкамі актыўна вядзецца перагаворны працэс, шырокая тлумачальная праца па правілах абноўленага закона аб транспарце і аўтамабільных перавозках. «Мы спадзяёмся, што ўсе нявырашаныя пытанні ў найбліжэйшы час будуць урэгуляваны, значная частка прыватных перавозчыкаў легалізуецца і пачне працу ў абноўленых умовах на рэгулярных маршрутах вобласці», – выказаў упэўненасць суразмоўца.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што тыя ўладальнікі маршрутак, якія раней працавалі афіцыйна на рэгулярных маршрутах, не прыпынялі сваю дзейнасць. Таму сур’ёзных праблем з дастаўкай пасажыраў у той ці іншы населены пункт вобласці і краіны не ўзнікала.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24