Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Кожнай машыне – зімовыя шыны!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 24 лістапада. Мэта мерапрыемства – падрыхтоўка аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах, паведаміла карэспандэнту сайта інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
«Супрацоўнікі ДАІ яшчэ раз нагадаюць кіроўцам пра неабходнасць замены шын на зімовыя, а таксама аб кіраванні транспартам у складаных умовах надвор’я і захаванні правіл у цэлым», – адзначыла суразмоўца.
З 1 снежня па 1 сакавіка зімовая гума на колах аўтамабіляў – абавязковы атрыбут бяспекі. Пры тэмпературы, ніжэйшай за 7 градусаў цяпла, летняя гума становіцца цвёрдай, пагаршаецца яе счапленне з дарогай. Выкарыстанне зімовых шын дапаможа скараціць тармазны шлях і значна палепшыць кіраванне машынай ва ўмовах слізкага палатна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59