Рус Бел Eng 中文

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь невідзімкам – засвяціся ў цемры!» адбудзецца 28 верасня

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Не будзь невідзімкам – засвяціся ў цемры!», пройдзе 28 верасня ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла спецыяліст аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Крысціна Котава.

Прафілактычная акцыя накіравана на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці пешаходам, веласіпедыстам, возчыкам коннага транспарту ў цёмны час сутак.

«Па статыстыцы ў больш чым палове выпадкаў наезды на пешаходаў адбываюцца ў цёмны час сутак. Таму, каб гарантаваць ўласную бяспеку, кожны пешаход павінен быць пазначаны святлоадбіўнымі элементамі», – падкрэсліла Крысціна Котава.

У Правілах дарожнага руху (пункт 17.1), зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №551, замацавана норма абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі, а таксама рэкамендавана – пры перасячэнні праезджай часткі па-за ўстаноўленымі месцамі.

Да пешахода, асобы, якая кіруе веласіпедам, гужавым транспартным сродкам, або асобы, якая ўдзельнічае ў дарожным руху і не кіруе транспартным сродкам, але дапусціла парушэнне ПДР, прымяняецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, а ў выпадку знаходжання пешахода ў стане ап’янення або адмаўлення ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) – на суму ад 3 да 5 БВ.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая