Афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім наведала першую міжнародную выставу імпартных тавараў і паслуг «China International Import Expo», якая праходзіць у Шанхаі (Кітай).
Як паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама, тут прадстаўнікі нашага рэгіёна разам з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Кірылам Рудым і намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалаем Снапковым прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь.
«Дадзеная пляцоўка выкарыстоўваецца ў якасці прэзентацыі прамысловага, гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навуковага, турыстычнага, культурнага патэнцыялу Сінявокай», – удакладнілі суразмоўцы. У Нацыянальным павільёне ўжо адбыліся перагаворы з кітайскай кампаніяй ZIH «Zhengzhou International Hub Development and Construction Co., Ltd», якая закупляе ў ААТ «Бабушкина крынка» малочную прадукцыю. Тэмай сустрэчы стала пашырэнне пераліку экспартных таварных пазіцый. У прыватнасці, гаворка ішла аб спецыфікацыі першай пастаўкі і цэнах мясной прадукцыі ААТ «Магілёўскі мясакамбінат».


Акрамя таго, Уладзімір Даманеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам правінцыі Хунань. Па выніках перагавораў бакі прынялі рашэнне Скласці праграму асноўных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на найбліжэйшыя гады.



Далей Магілёўская дэлегацыя накіравалася ў горад Нанкін (правінцыя Цзянсу). Тут да іх далучыліся прадстаўнікі рэгіёна пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Некрашэвіча, якія прымалі ўдзел у 25-ай ЭКСПА высокіх дасягненняў у сельскай гаспадарцы ў горадзе Янлін (правінцыя Шэньсі). З імі таксама аб’ядналася дэлегацыя Крычаўскага раёна на чале з яго старшынёй Дзмітрыем Бачковым, якая знаходзілася з дзелавым візітам у горадзе Ляньюань (правінцыя Цзянсу). Кітайскія партнёры з гэтай акругі рэалізуюць інвестыцыйныя праекты на Крычаўшчыне. Працу ў КНР разам з асноўнай дэлегацыяй працягнулі і прадстаўнікі Бабруйска пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама Аляксандра Студнева. Да гэтага яны наведвалі горад-партнёр Шаасін (правінцыя Чжэцзян).
Сёння дэлегацыя Магілёўскай вобласці знаходзіцца ў Цзянсу. Тут прадстаўнікі рэгіёна абмеркавалі з кіраўніцтвам правінцыі пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у межах заключаных раней пагадненняў, далейшае пашырэнне і ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, планы на найбліжэйшыя гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24