Афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці знаходзіцца з дзелавым візітам у Кітаі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
Прадстаўнікі нашага рэгіёна прынялі ўдзел у мерапрыемствах 25-ай ЭКСПА высокіх дасягненняў у сельскай гаспадарцы, якая праходзіла 3-5 лістапада ў горадзе Янлін (правінцыя Шэньсі). Яго называюць «Зялёнай сіліконавай далінай» Паднябеснай, калыскай кітайскай сельскай гаспадаркі. На сённяшні дзень гэта адзіная ў краіне паказальная (дэманстрацыйная) зона высокіх і новых агратэхналогій, развіццю якіх надаецца дзяржаўнае значэнне.

Удзельнікі выставы змаглі азнаёміцца з перспектывамі ўзаемадзеяння з кампаніямі з КНР, ЗША, Аўстраліі, Бразіліі, Японіі, Канады, Францыі і іншых краін у сферы аграіндустрыі, навуковых даследаванняў, вытворчасці і гандлю сельгаспрадукцыяй, інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Магілёўская дэлегацыя таксама прыняла ўдзел у круглым стале на самым высокім узроўні. Магчымасці і прыклады паспяховага дзелавога супрацоўніцтва паміж нашай вобласцю і Кітаем прадставіў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч.

Як расказалі суразмоўцы, сёння працягваецца візіт у горадзе Сіянь. Ужо адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам правінцыі Шэньсі, падпісаны пратакол аб намерах па развіцці пабрацімскіх адносін паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Шэньсі.
6-8 лістапада дэлегацыя Магілёўскай вобласці працягне сваю працу ў правінцыі Цзянсу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24