Аграрыі Магілёўскай вобласці ў гэтым сезоне маюць намер вырасціць не менш за 1,3 млн. т збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў.
Па яго словах, збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на плошчы 365,3 тыс. га, або 100% да ўзроўню 2017 года (48% у структуры пасяўных плошчаў), у тым ліку азімыя збожжавыя – 189,2 тыс. га, яравыя збожжавыя і зернебабовыя – 176,1 тыс. га. «Аграрыі вобласці поўнасцю забяспечаны кандыцыйным насеннем збожжавых пад яравую сяўбу. Засталося толькі дакупіць імпартныя гатункі кукурузы, з якіх плануецца атрымаць элітнае насенне», – сказаў Валерый Сямёнаў.
Зараз у вобласці завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да яровой сяўбы. У гэтых работах у асноўным будзе задзейнічана магутная энерганасычаная тэхніка. З наяўных 797 трактароў (магутнасцю ад 250 л. с. і вышэй) на сёння спраўныя 728, ці 91%. Да 1 красавіка вобласць мае намер выйсці на планавую гатоўнасць ўсёй сельгастэхнікі, якая будзе прымаць удзел у вяснова-палявых работах. «Восенню мінулага года нашы аграрыі зрабілі добры задзел па ўзворванні зябліва пад яравую сяўбу збожжавых. Гэта сэканоміць час і расход паліва на пасяўной, дазволіць правесці яе ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Мы разлічваем, калі дазволіць надвор’е, пасеяць збожжавыя і зернебабовыя культуры ў максімальна кароткія тэрміны – на працягу 7-8 дзён», – сказаў старшыня камітэта.
З абласнога бюджэту на падрыхтоўку да вясенне-палявых работ было выдзелена Br8,3 млн. У асноўным яны былі накіраваны на рамонт тэхнікі і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парку, закупку мінеральных угнаенняў.
У рэгіёне працягваецца праца па забеспячэнні сельгасарганізацый мінеральнымі ўгнаеннямі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, вядзецца вываз на палі арганікі, уборка з палёў саломы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24