Агульнагарадскі суботнік па добраўпарадкаванні адбудзецца ў Магілёве 28 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.
Да ўдзелу ў суботніку запрошаны грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, навучэнцы, жыхары горада на Дняпры. Галоўная мэта штогадовай акцыі – навесці парадак на тэрыторыі Магілёва перад зімой.
Асаблівую ўвагу нададуць дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку. Тут будзе весціся пасадка дрэў, ачыстка ад смецця і восеньскай лістоты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59