Рус Бел Eng 中文

Акцыі па зборы адходаў электроннага і электрычнага абсталявання ад насельніцтва праводзяцца ў Магілёўскай вобласці

Акцыі па зборы адходаў электроннага і электрычнага абсталявання ад насельніцтва праводзяцца ў Магілёўскай вобласці. Распрацаваны графікі аб’езду раёнаў перасоўнымі пунктамі прыёму. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі «Магілёў ВТІ».

Суразмоўцы дадалі, што на пастаяннай аснове ўнітарнае прадпрыемства арганізавала службу вывазу буйнагабарытных і сярэднегабарытных адходаў бытавой тэхнікі (халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, газавыя пліты, пыласосы, аўдыя- і відэаапаратура, аргтэхніка і інш.) з кватэр, дамоў, гаражоў, дачных участкаў з выплатай 20 капеек за адзін кілаграм. 

Супрацоўнікі спецыялізаванага прадпрыемства самастойна вывезуць старую бытавую тэхніку з правядзеннем неабходных пагрузачна-разгрузачных работ. Максімальны тэрмін задавальнення заяўкі складае не больш за 5 дзён. Разам з тэхнікай можна здаць адпрацаваныя іртутныя лямпы і батарэйкі.

Для заявы на дадзеную паслугу неабходна пакінуць заяўку па тэлефонах: 7383 (адзіны бясплатны нумар Вэлком, МТС, Лайф), (80222) 75-20-30, (80222) 75-20-38, 8(044)7507 577 (Вэлком, МТС) 8 (029) 8569 359 або на сайце www.MOgilevvti.by.

Даведачна:

Буйнагабарытныя бытавыя адходы забаронена пакідаць каля падездаў і кантэйнерных пляцовак. За гэта, згодна з артыкулам 21.14 «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры да пяці базавых велічынь.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая