Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі з падарункамі розныя дзіцячыя ўстановы вобласці.
Напярэдадні старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў, старшыня праўлення Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Анатоль Мацюлін пабывалі ў Магілёўскім спецыялізаваным Доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі. Яны ўручылі грашовы сертыфікат на суму Br2 тыс. і салодкія падарункі.
«Падчас дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» мы пастараліся зазірнуць у розныя сацыяльныя аб’екты Магілёўскай вобласці, – адзначыў Анатоль Мацюлін. – Важна рабіць дабро як мага часцей, а напярэдадні навагодніх святаў гэта асабліва актуальна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 16:59
18.05.2024 - 14:30
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55