Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 16 кастрычніка па 14 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Назва акцыі гаворыць сама за сябе: акрамя службы МНС, у ёй прымуць удзел міністэрствы ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай аховы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інфармацыі, энергетыкі. У Магілёўскай вобласці да праекта падключацца ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, «Магілёўаблгаз», Магілёўская абласная арганізацыйная структура РДГА «БДПТ».
Падчас акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Спецыялісты таксама правядуць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля. Акрамя таго, яны ажыццявяць маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння, выступяць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59