Рус Бел Eng 中文

Акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці» стартавала ў Беларусі

Рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці» стартавала сёння ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Акцыя прымеркавана да пачатку навучальнага года і пройдзе ў тры этапы. З 20 па 31 жніўня мерапрыемствы правядуцца ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб’ектах гандлю. Работнікі МНС і юныя выратавальнікі перад новым навучальным годам раскажуць пра прычыны ўзнікнення НС, раздадуць памяткі і брашуры, нагадаюць бацькам пра тое, што, збіраючы дзяцей у школу, трэба навучыць іх правілам бяспекі. У магазінах з’явяцца не зусім звычайныя тавары: камплекты баявога адзення выратавальніка, пажарныя апавяшчальнікі і вогнетушыцелі.

Правядзенне другога этапу запланавана на 1-14 верасня. Ён будзе ўключаць прафілактычныя гутаркі на школьных лінейках, класных гадзінах і бацькоўскіх сходах. Работнікі МНС раскажуць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях. Акрамя гэтага, ва ўстановах адукацыі пройдуць планавыя эвакуацыі і тэматычныя ўрокі бяспекі, а замацаваць веды можна будзе ў шматлікіх конкурсах і віктарынах.

Падчас трэцяга (заключнага) этапу 17-21 верасня работнікі МНС наведаюць дашкольныя ўстановы. Ратавальнікі ў цікавай і зразумелай малым форме навучаць правільна тэлефанаваць у МНС, пакажуць, як пакінуць задымленае памяшканне, паглядзяць разам з дзецьмі навучальны мультфільм «Чароўная кніга». Таксама ў праграме тэатралізаваныя прадстаўленні на тэму бяспекі. З бацькамі і педагогамі абмяркуюць галоўныя аспекты дзіцячай бяспекі і адкажуць на ўсе пытанні.

Галоўная мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая