З 25 мая па 5 чэрвеня ў светлы час сутак вадзіцелі павінны ўключаць блізкае святло фар аўтатранспарту. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь, паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магаблвыканкама Таццяна Старасотнікава.
Па словах суразмоўніцы, напярэдадні летніх канікулаў Дзяржаўтаінспекцыя традыцыйна праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!» Акцыя арганізоўваецца для папярэджання і прафілактыкі дзіцячага траўматызму на дарогах. Перад школьнымі канікуламі інспектары ДАІ плануюць наведаць працоўныя і вучэбныя калектывы, а таксама правесці рэйды для тлумачэння правілаў бяспечных паводзін непаўналетніх на дарозе. Пройдуць семінары-нарады з дырэктарамі прышкольных і профільных лагераў, дзе супрацоўнікі ДАІ раскажуць аб стане аварыйнасці на дарогах краіны, нагадаюць аб правілах перавозкі арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры руху каля дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах. Асаблівая ўвага будзе надавацца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілам праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
«У бягучым годзе на дарогах Магілёўскай вобласці пацярпела 12 дзяцей, – падкрэсліла Таццяна Старасотнікава. – Становішча з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам абвастраецца, як толькі усталёўваецца добрае надвор’е».
Таксама 25 мая па ўсёй краіне пройдзе чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зробім лета бяспечным разам!», накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59