Рус Бел Eng 中文

Актуальныя праблемы экспарцёраў піламатэрыялаў абмяркуюць прадстаўнікі сярэдняга і малога бізнэсу ў Магілёве

Круглы стол «Актуальныя праблемы экспарцёраў» адбудзецца 9 жніўня ў зале пасяджэнняў Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі сярэдняга і малога бізнесу Магілёва і Магілёўскай вобласці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы дрэваапрацоўкі.

У якасці экспертаў выступяць спецыялісты дзяржаўных устаноў, якія курыруюць знешнеэканамічную дзейнасць. Сярод іх супрацоўнікі Магілёўскай мытні, прадстаўнікі Цэнтра біржавых паслуг «БУТБ» і галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.

У рамках круглага стала запланавана абмеркаванне пытанняў, якія тычацца стварэння часовай зоны мытнага кантролю на тэрыторыі прадпрыемстваў; прэферэнцый, прадугледжаных Дэкрэтам №6; рэгістрацыі пазабіржавых здзелак і інш.

«Круглы стол стане месцам абмену актуальнай інфармацыяй і абмеркавання бягучых праблем, якія хвалююць экспарцёраў піламатэрыялаў Магілёўшчыны», – падкрэслілі суразмоўцы.

Месца правядзення Круглага стала: будынак Магілёўскага аблвыканкама, 6 паверх, каб. 630 (зала пасяджэнняў).

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая