Актывісты БРСМ добраўпарадкуюць крыніцу каля пасёлка Ямніца ў Магілёўскім раёне. Мерапрыемства адбудзецца ў межах абласнога моладзевага праекта «Добрыя справы – табе, мая малая радзіма!», паведамілі карэспандэнту сайта ў рэгіянальнай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Так, 5 верасня ў 11.00 працоўны дэсант высадзіцца ва ўпадабаным моладдзюмесцы адпачынку. «Штогод каля пасёлка Ямніца праводзіцца мноства спартакіяд, турыстычных злётаў, лагераў, – адзначылі суразмоўцы. – Адзіным месцам забору вады з’яўляецца крыніца. Аднак яе тэхнічны стан пакідае жадаць лепшага, таму моладзь вырашыла ўнесці лепту ў добраўпарадкаванне крыніцы».
Удзельнікі акцыі маюць намер прывесці ў парадак пляцоўку для адпачынку гасцей, а таксама ўладкаваць месца для зручнага забору і піцця вады. Пасля гэтага плануецца асвяціць крыніцу.
Праект «Добрыя справы –табе, мая малая радзіма!», ініцыяваны Магілёўскай абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», прысвечаны Году малой радзімы. Акцыя накіравана на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці жыхароў Прыдняпроўскага краю, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі моладзевых грамадска значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Магілёўшчыны.
Удзельнікі праекта самастойна выбіраюць месца і віды работ. Гэта можа быць будаўніцтва і ўладкаванне дзіцячых пляцовак, прывядзенне ў парадак прыдваровых тэрыторый, месцаў пахаванняў і помнікаў, паркаў і сквераў, прыпыначных пунктаў. Асаблівая ўвага надаецца добраўпарадкаванню крыніц у рэгіёне.
Інфармацыю аб ходзе рэалізацыі і выніках праекта можна знайсці ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў інтэрнэце (на сайтах, у блогах, групах у сацыяльных сетках) пад адзінымі хэштэгамі: #Могилевщина_моя_малая_Родина, #крыніца_натхнення, #добрые_дела_малой_Родине.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31