Актывісты БРСМ, піянеры і ветэраны камсамола ў Магілёве высадзяць дрэвы да 100-годдзя ВЛКСМ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гаркаме БРСМ.
Удзельнікі мерапрыемства збяруцца 25 кастрычніка ў 11.00 каля лесвіцы з каскадным фантанам у Паднікольскім парку. «У памяць пра той час, пра людзей з высокімі імкненнямі, у гонар 100-годдзя ВЛКСМ удзельнікі мітынгу высадзяць алею са 100 дрэў. Маладыя саджанцы стануць своеасаблівым знакам пераемнасці пакаленняў», – падкрэслілі суразмоўцы.
Да юбілейнай даты БРСМ таксама арганізуе ў Магілёве шэраг тэматычных мерапрыемстваў. У іх ліку – конкурс эсэ, віктарыны, сустрэчы пакаленняў і гутаркі з удзелам ветэранаў Камсамольскага і студатрадаўскага руху і інш. Аналагічныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю камсамола, праходзяць па ўсёй вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59