Рус Бел Eng 中文

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Магілёве

Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін перад пленарным пасяджэннем V Форума рэгіёнаў правялі двухбаковую сустрэчу.

«Як і дамаўляліся, мы цвёрда выконваем запланаванае ў пачатку года», – сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што цяперашняя сустрэча для прэзідэнтаў Беларусі і Расіі не апошняя ў бягучым годзе. Яшчэ маюцца быць кантакты ў межах міжнародных самітаў у Астане і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка цёпла вітаў Уладзіміра Пуціна ў Магілёве, адзначыўшы, што гэты горад не толькі беларускі, але і рускі, паколькі знаходзіцца паблізу ад расійскай мяжы на ўсходзе Беларусі. «Заўсёды рады бачыць вас тут. Многае зроблена для гэтага форуму рэгіёнаў. Прыязджайце ў любы час», – запрасіў беларускі лідар.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за запрашэнне, прадметную арганізацыю сумеснай працы на форуме.

Ён выказаў упэўненасць, што мерапрыемствы і вынікі сустрэч на форуме будуць вельмі карыснымі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што рэалізацыя дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні можа быць паспяховай толькі тады, калі дапаўняецца эфектыўнай працай на рэгіянальным узроўні. «Прамых і эфектыўна арганізаваных кантактаў сапраўды вельмі многа», – сказаў расійскі лідар.

Прэзідэнт Расіі таксама звярнуў увагу на добраўпарадкаванне Магілёва, назваўшы яго прыгожым, і адзначыў у гэтым плане заслугі кіраўніцтва горада.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая