Рус Бел Eng 中文

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2018 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №21 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым – маі 2018 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбы Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў вайскоўцаў тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая