Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча пройдзе на базе Белтэлерадыёкампаніі. Плануецца, што перад гэтым Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з перспектывамі развіцця навінавага вяшчання. Прэзідэнту даложаць аб тэхнічным перааснашчэнні, пераход на вяшчанне ў HD-фармаце.
У тэлестудыі на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы будзе прысутнічаць больш за 130 журналістаў, якія прадстаўляюць Белтэлерадыёкампанію, Другі нацыянальны тэлеканал, Сталічнае тэлебачанне, інфармагенцтва БЕЛТА, рэдакцыю газеты «Советская Белоруссия», выдавецкі дом «Звязда» і нацыянальны філіял міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР». Усе яны змогуць стаць актыўнымі ўдзельнікамі гаворкі і задаць Аляксандру Лукашэнку пытанні, якія цікавяць іх.
Самыя цікавыя моманты і падрабязнасці размовы з Прэзідэнтам на працягу дня будуць публікавацца на стужцы БЕЛТА, а таксама выйдуць у навінавым эфіры на цэнтральных беларускіх тэлеканалах.
У інтэрнэт-карыстальнікаў ёсць унікальная магчымасць перадаць сваё пытанне Аляксандру Лукашэнку. Дасылаць іх можна на паштовую скрыню voprosnomer1@tvr.by. Беларускі лідар у рамках сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ адкажа на самыя арыгінальныя пытанні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка