Сувязь народаў Беларусі, Расіі і Украіны заўсёды будзе вышэйшая за любыя палітычныя інтарэсы і амбіцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 ліпеня на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што фестываль праходзіць пад знакам дружбы народаў. Ён так і задумваўся - як свята, якое аб'ядноўвае суседзяў. «Людзей, продкі якіх у былыя часы гэтак жа прыгожа і дружна сустракалі ноч на Івана Купала на берагах Дняпра - магутнай ракі, якая злучае і жывіць землі Беларусі, Расіі і Украіны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сувязь нашых народаў, заснаваная на агульнай векавой гісторыі, звычаях і традыцыях, заўсёды будзе вышэйшая за любыя палітычныя інтарэсы і амбіцыі».
Паводле яго слоў, яна ўзнікла з перажытых разам цяжкіх і слаўных часоў, пераплялася агульнымі культурнымі падзеямі, умацавалася сямейнымі саюзамі. «Зрабіла нас моцнымі ў нашым духоўным адзінстве», - заявіў беларускі лідар.
Прэзідэнт канстатаваў, што вузы славянскай роднасці стагоддзямі выпрабоўваліся на трываласць. «І там, дзе ў розныя часы палітыкі і дзяржаўныя дзеячы абрывалі гэтыя ніці, народ паднімаў іх і знаходзіў шлях адзін да аднаго, застаючыся верным поклічу сэрца і крыві», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
«Александрыя прымае не проста гасцей з блізкіх нам краін, а самых родных людзей. Мы рады сустракаць гэту святочную ноч разам. Упэўнены, што купальскія агні, запаленыя ў гэтыя дні, стануць сімвалам шанавання нацыянальных традыцый, нашага адзінства, з'яднанасці і пераемнасці ўсіх пакаленняў. Паклічуць беларусаў на іх малую радзіму, нагадаюць пра родных людзей, сагрэюць сэрцы добрымі ўспамінамі», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка