Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі 21 красавіка ў дзень рэспубліканскага суботніка працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме - каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці.

Трафімава крыніца была адноўлена некалькі гадоў таму па даручэнні Прэзідэнта. Вада ў ёй асвечаная і ўнікальна чыстая па сваіх уласцівасцях. За ёй едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, а нярэдка і з Расіі.


Вядома, што крыніца была адным з любімых месц адпачынку Аляксандра Лукашэнкі ў дзяцінстве. З крыніцай яго звязвае і сямейная гісторыя. У свой час крыніцу ўладкаваў дзед прэзідэнта - цясляр Трафім. Па яго імені людзі і сталі называць гэта месца.


Цяпер каля крыніцы разбіты невялікі сад, у якім дрэвы высаджаны ў выглядзе літар Т і К, увекавечваючы тым самым назву крыніцы.


Як паведамлялася, у дзень рэспубліканскага суботніка ў гэтым годзе кіраўнікі дзяржорганаў Беларусі таксама адправіліся кожны на сваю малую радзіму.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка