Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін 12 ліпеня здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
Віцэ-прэм'ер азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту будынка Палаца культуры ў Магілёве, дзе ў гэтым годзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Таксама Анатоль Калінін наведаў будпляцоўку ў Слаўгарадскім раёне, дзе яму далажылі аб выніках будаўніцтва моста праз р.Сож, увод у эксплуатацыю якога запланаваны на 2019 г. Транспартная артэрыя звяжа два раёны і пазбавіць ад неабходнасці ўзвядзення сезонных пантонаў.
У аграгарадку Майскі Чэрыкаўскага раёна намеснік прэм'ер-міністра азнаёміўся з эксплуатацыяй электракацельні, якая забяспечвае цеплавой электраэнергіяй каля 130 дамоў населенага пункта, і абмеркаваў з прадстаўнікамі ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама мерапрыемствы па падрыхтоўцы да зімовага ацяпляльнага сезона.
У Краснаполлі віцэ-прэм'ер азнаёміўся з ходам будаўніцтва і рэканструкцыі шэрагу сацыяльных аб'ектаў – УАЗ «Краснапольская цэнтральная раённая бальніца», сярэдняй школы і стадыёна гімназіі №1.
Разам з гэтым Анатоль Калінін у Краснаполлі разгледзеў зварот, які паступіў ад жыхароў дома па вул. Ленінскай, дзе вядзецца капітальны рамонт. Па выніках наведвання аб'екта адказным дзяржорганам дадзены адпаведныя даручэнні.
Па матэрыяле сайта Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59