Рус Бел Eng 中文

Арганізавана онлайн-галасаванне за найлепшы праект Магілёўскай вобласці на конкурсе «100 ідэй для Беларусі»

У групе «100 ідэй для Беларусі ад Магілёўскай вобласці» ў сацыяльнай сетцы Вконтакте адкрыта галасаванне за «Найлепшы праект-online» рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

На суд карыстальнікаў вынесена 11 праектаў, адабраных журы для прэзентацыі ў рэспубліканскім фінале конкурса, які пройдзе ў канцы сакавіка ў Мінску. Гэта працы «Змена таксічнасці актыўнага глею...», «Суперважаты», «Чат-bot Belgor TransBot», «Адлюстраванне праблемы сучаснага грамадства ў вонкавай сацыяльнай рэкламе», «Ткацтва на дошчачках», «SOS, або 7 хвілін, якія могуць выратаваць жыццё» і іншыя.

Апісанне распрацовак, іх перавагі, мэтавая група і іншая інфармацыя пазначаны ў групе. Падпісчыкі да 17.00 26 студзеня могуць аддаць свой голас за ўпадабаны праект. На сённяшні дзён лідзіруюць дзве распрацоўкі – «Мабільны дадатак «Wind Belarus» (35,4%) і «Беларуская авоська» (34,8%). Па выніках галасавання пераможца будзе ўзнагароджаны прызам Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ».
Конкурс «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца БРСМ з 2011 года. Праект рэалізуецца з мэтай актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая