ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» прадаўжае рэфармаванне дрэва паслуг, плаціць за камуналку трэба будзе па новай схеме, паведамляе сайт АРІП.
З 26 ліпеня будзе змяняцца катэгорыя «Камунальныя плацяжы» - гэта адна з самых вялікіх і запатрабаваных у насельніцтва катэгорый дрэва паслуг АРІП.
Да абнаўлення дрэва паслуг АРІП усім жыхарам Беларусі для аплаты камуналкі трэба было ў дрэве паслуг выбраць горад або вобласць, затым катэгорыю паслугі і саму паслугу. Пасля змяненняў, каб аплаціць камунальныя паслугі, неабходна будзе спачатку выбраць раздзел «Камунальныя плацяжы», затым падкатэгорыю паслугі (жыллёва-камунальныя паслугі, таварыствы ўласнікаў, электра-, цеплазабеспячэнне і г.д.) і толькі затым горад або раён.
Работы будуць праводзіцца па 14 жніўня. Калі вы, аплачваючы паслугу ў гэты перыяд, не знайшлі яе ў катэгорыі «Камунальныя плацяжы», значыць, яе абнаўленне яшчэ не завершана і аплату неабходна праводзіць, як і раней, выбіраючы паслугу праз адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, гэта значыць горад або вобласць.
Тыя, хто аплачвае па коду паслугі або з дапамогай карзіны плацяжоў (нумара плацельшчыка АРІП), змяненняў не заўважаць. Працэс ажыццяўлення плацяжу будзе такі ж, як і раней: выбар паслугі з карзіны (нумара плацельшчыка), увод запытаных даных і правядзенне аплаты. Тым, хто не выкарыстоўвае вышэйпералічаныя спосабы аплаты, неабходна будзе самастойна выбіраць паслугу ў абноўленым дрэве паслуг АРІП.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з плацяжамі ў сістэме «Разлік», можна звяртацца ў кантакт-цэнтр сістэмы па тэлефоне 141, праз рубрыку «Задаць пытанне» або электронную пошту info@raschet.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24