Рус Бел Eng 中文

Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання у 2018 годзе выйдзе на рэнтабельную працуработу

Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання ў 2018 годзе павінен выйсці на рэнтабельную працу. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін, які азнаёміўся з сітуацыяй на вытворчасці.

Пры змене ўласніка на працягу мінулага года тут распрацоўвалася новая дакументацыя. Галоўная задача на гэты год – загрузіць магутнасці прадпрыемства і выйсці у 2018 годзе на рэнтабельную працу. «Пакуль мы бачым па гэтым годзе выхад на загрузку парадку 50-60% магутнасцяў вытворчасці, у 2019 годзе загрузка ўзрасце яшчэ больш. Усё будзе, вядома, шмат у чым залежаць і ад попыту на рынку», – сказаў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва прадпрыемства бачыць перспектывы развіцця, актыўна працуе па прадстаўленні сваёй прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках. Заяўкі на рухомы састаў (вагоны-платформы, танк-кантэйнеры) у гэтым годзе паказваюць, што ўжо ў самы блізкі час завод выйдзе на рэнтабельную працу, што адпавядае і патрабаванням кіраўніка дзяржавы.

У асноўным спажыўцамі прадукцыі завода з’яўляюцца кампаніі, якія займаюцца перавозкамі грузаў, прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу і іншых галін гаспадаркі, зацікаўленыя ў набыцці грузавых вагонаў і кантэйнераў-цыстэрнаў, перш за ўсё ў краінах постсавецкай прасторы. ЗАТ таксама аказвае паслугі па правядзенні статычных выпрабаванняў, рамонце танк-кантэйнераў і сухагрузных кантэйнераў, па тэрма- і металаапрацоўцы, плазменнай рэзцы металапракату, зварцы і інш.

ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» створана 28 снежня 2016 года. Заснавальнікам выступае Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Тут працуе каля 200 чалавек.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая