АТ «Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія – Еўразійскі Чыгуначны альянс» (АТЛК ЕРА) купіць 200 вагонаў у Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання, паведаміў журналістам прэзідэнт АТЛК ЕРА Аляксей Гром.
«У сакавіку і красавіку 2019 года мы атрымаем па 100 вагонаў. Сума здзелкі – больш за 660 млн расійскіх рублёў (каля $10 млн)», – адзначыў Аляксей Гром. Кампанія накіруе за закупку ўласныя сродкі.
Прэзідэнт АТЛК удакладніў, што з Асіповіцкім прадпрыемствам заключаны дагавор аб намерах пабудаваць для АТЛК ЕРА да адной тысячы 80-футавых вагонаў. «Мы з задавальненнем чакаем першых вагонаў, спадзяёмся, што яны будуць добрай якасці. У далейшым плануем развіваць стратэгічнае супрацоўніцтва з гэтым прадпрыемствам», – сказаў Аляксей Гром.
Цяпер ва ўпраўленні АТЛК ЕРА знаходзіцца больш за 4 тыс. вагонаў, да канца 2019 года плануецца павялічыць іх колькасць да 5 тыс.
АТЛК ЕРА – аператар транзітных кантэйнерных перавозак паміж Кітаем і Еўропай. Кампанія перавозіць грузы праз тэрыторыю Расіі, Казахстана і Беларусі ў складзе рэгулярных кантэйнерных цягнікоў з Кітая ў Еўропу і назад. Заснавальнікі на парытэтных пачатках –Беларуская чыгунка, Расійскія чыгункі і Казахстанскія чыгункі (па 33,33% акцый).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24