Аўтакраны беларуска-кітайскага прадпрыемства «Зумліён-МАЗ» выйшлі на рынак Цэнтральнай Азіі, паведамілі на прадпрыемстве.
Аўтакран ZMC-25 вытворчасці «Зумліён-МАЗ» прадстаўлены на выставе Made in Belarus ва Узбекістане і ўжо знайшоў патэнцыйных пакупнікоў. Дырэктар прадпрыемства Юрый Півавараў адзначыў вялікую цікавасць наведвальнікаў выставы да гэтай тэхнікі. «Цяпер ва Узбекістане актыўна развіваецца будаўнічая галіна, якая мае патрэбу ў якаснай і надзейнай спецтэхніцы. Гэты рынак для нас – вялікі патэнцыял як з пункту гледжання плацежаздольнага попыту, так і ўспрымання беларускай прадукцыі. Па спалучэнні кошту і якасці спецтэхніка «Зумліён-МАЗ» практычна не мае аналагаў у рэгіёне», – дадаў ён.
Вытворца плануе працаваць ва Узбекістане праз афіцыйнае прадстаўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода. «Зумліён-МАЗ» арганізаваў шырокую сэрвісную сетку ў Беларусі і іншых краінах СНД. Пакупнікам гарантуюць якаснае абслугоўванне аўтатэхнікі незалежна ад месца эксплуатацыі.
«Зумліён-МАЗ» збірае аўтакраны ZMC-25 на плошчах завода «Магілёўтрансмаш» для рынкаў Беларусі, Расіі і іншых краін СНД. Яны здольны падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома.
Маштабная выстава беларускіх вытворцаў праходзіць у сталіцы Узбекістана Ташкенце 14-19 верасня. Удзел у выставе прымае больш за 150 прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24