З пачатку чэрвеня ў турыстаў з’явіцца магчымасць вылятаць на адпачынак з Магілёва ў Турцыю. Будуць уведзены рэйсы і ў Балгарыю, паведамілі ў адміністрацыі аэрапорта «Магілёў».
Рэйсы ў Турцыю і Балгарыю з Магілёва і назад плануецца працягваць да верасня. Усяго за летні перыяд маюць намер ажыццявіць 10 вылетаў у Анталію і 8 – у Бургас.
«Калі папулярнасць названых рэйсаў захаваецца, то можа быць разгледжана магчымасць працягвання сезона гэтых пералётаў, – падкрэслілі суразмоўцы. – Напрыклад, авіярэйсы ў Егіпет з Магілёва пачалі ажыццяўляцца яшчэ ў кастрычніку 2017 года і працягваюцца да цяперашняга часу. Усяго было зроблена два дзясяткі вылетаў у гэтым папулярным турыстычным кірунку».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59