Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».
Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).
Балет «Спячая прыгажуня» быў напісаны Пятром Чайкоўскім ў 1889 годзе на аснове аднайменнай казкі Шарля Перо. Ідэю стварэння гэтага балета прапанаваў дырэктар імператарскіх тэатраў Іван Усяволжскі, які разам з балетмайстрам Марыусам Петыпа напісаў лібрэта будучага спектакля. У аснове сюжэту –барацьба сіл дабра і зла, увасобленых двума персанажамі– феяй Бэзу і феяй Карабос, у ім апяваецца ўрачыстасць святла, любові і прыгажосці.
Балет «Спячая прыгажуня» стаў сапраўдным шэдэўрам харэаграфічнага мастацтва, яго розныя сцэнічныя версіі ідуць у многіх тэатрах усяго свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07