Абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод цырульнікаў прайшоў у Магілёве. У спаборніцтвах прымалі ўдзел шэсць жаночых майстроў.

Майстры нажніц і грабянцоў 40 хвілін працавалі над творамі цырульніцкага мастацтва па тэме «Фантазійная прычоска». Паказ прычосак завяршыўся дэфіле мадэляў.

Пераможцай конкурсу стала Юлія Мядзведзева з Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Дзяўчына прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар – 2018» у прафесіі «цырульнік», фінал якога пройдзе 16 сакавіка ў Гомелі.

Другое месца заваявала Алена Панцялеева з ПК «Цырульня «Улыбка». Трэцяе месца на рахунку Анжалікі Якаўлевай з ПУП «Салон «Красота».


Таксама журы вызначыла пераможцаў у спецыяльных намінацыях. Узнагародай за «Складанасць прычоскі» ўшанавана Алена Ермаловіч з цырульні «Улыбка». За «Цэласнасць вобраза» дыпломам адзначана Іаланта Філіпенка з салона «Красота», а за «Творчы пошук» – Надзея Елісеенка з Чэрыкаўскага УКП «Бытпаслугі».

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прызамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59