Бабруйск 8 лютага прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі ад Маладзечна.

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падчас урачыстай цырымоніі, у рэгіёне робіцца вельмі многа для развіцця розных сфер культурнага жыцця, тут нямала талентаў, самабытных творчых калектываў. “Магілёўская вобласць можа ганарыцца многімі дасягненнямі ў сферы культуры,” – сказаў ён.
Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што статус культурнай сталіцы Беларусі дасць магчымасць паказаць духоўнасць і самабытнасць Прыдняпроўскага краю.

Бабруйск стаў культурнай сталіцай Беларусі 2017 года. У розныя гады ганаровага тытула былі ўдастоены Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна.

У горадзе на Бярэзіне ў гэтым годзе запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў, цікавых і яркіх праектаў, якія дазволяць маштабна прадэманстраваць дасягненні сферы культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07